Учора, 24 сакавіка, у Ветцы адбыўся раённы этап конкурсу рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Ад нашай школы выступалі вучаніцы 9 класа Душачкіна Любоў і Дабравольская Алена.
Конкурс складаўся з двух этапаў. У першым этапе ўдзельнікі расказвалі эсэ на адну з прапанаваных тэм. Вучні 9 класаў абмяркоўвалі праблему "За што мы сёння ў адказе". Дабравольская Алена паведаміла аб праблеме раўнадушша ў сучасным грамадстве, Душачкіна Любоў расказала пра сучаснае штучнае жэццё ў сацыяльных сетках.
У другім этапе удзельнікі рыхтавалі вуснае выказванне. Любоў падзялілася з прысутнымі сваімі меркаваннямі па тэме "Галоўны настаўнік у жыцці", прызнаўшыся, што яе настаўнікам з'яўляецца мама. Алена расказвала, што для яе - сапраўдная дружба.
Па выніках двух этапаў Душачкіна Любоў была ўзнагароджана дыпломам 3 ступені. Дабравольская Алена заняла чацвёртае месца.