Сёння на базе сярэдняй школы №1 г. Ветка імя А. А. Грамыкі адбыўся раённы этап конкурса рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". У ім прымала ўдзел вучаніца 8 класа Дабравольская Алена (рыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мігаль Алена Генадзьеўна). Лена Дабравольская заняла 3 месца. Мы віншуем нашу вучаніцу і жадаем далейшых поспехаў!
Дабравольская Алена падрыхтавала аповед "Жамчужына майго мястэчка". Яна расказала ўдзельнікам конкурсу і членам журы пра сапраўдную "зорку" нашай вёскі - славутага гарманіста Е. А. Бабкова. За два этапы конкурсу Алена набрала 199 балаў і заняла 3 месца.